Чым карысная пятрушка?

Источник материала:  

Лечымся без лекаў

Часцей за ўсё яе выкарыстоўваюць як прыправу або ўпрыгажэнне для страў. Але гэта далёка не ўсе яе добрыя якасці. Ужываючы пятрушку, вы засцерагаеце сябе ад хваробаў нырак, прастаты, язвы страўніка і іншых захворванняў унутраных органаў.

ЗВОНКУ

У лісцях пятрушкі шмат флаваноідаў — магутных антыаксідантаў, таму яе экстракт шырока выкарыстоўваюць у антыэйдж-касметыцы (сродак для амаладжэння). Калі рэгулярна праціраць скуру сокам пятрушкі, можна прыкметна асвятліць рабацінне і пігментныя плямы. Маска з молатага геркулесу і здробненай пятрушкі дапамагае пазбавіцца ад тлустага бляску. Каб узмацніць эфект, пасля змывання можна працерці твар кубікам лёду з адвару гэтай расліны. Ласьён з пятрушкай дапамагае пазбавіцца ад вугроў і запаленняў на скуры. Вітамін С у экстракце пятрушкі актывізуе сінтэз калагену, прадухіляе сухасць скуры і папярэджвае з'яўленне дачасных маршчын. Здробненая пятрушка, змешаная з тварагом, — цудоўная маска для ўвільгатнення сухой і абязводжанай скуры. Пятрушка актыўна прымяняецца ў водаратэрапіі: яе пах супакойвае, паляпшае настрой. Дастаткова пажаваць некалькі галінак пятрушкі, каб асвяжыць дыханне і адбіць пах часнаку, цыбулі, алкаголю. Валасам нададуць бляск апалоскванні з адвару кораня пятрушкі. Кашку з расцёртага зяленіва пятрушкі прыкладваюць да месцаў укусаў камароў, пчол, да нарываў — каб зняць запаленне, сверб і боль. Зяленіва пятрушкі валодае бактэрыцыдным дзеяннем, таму яго карысна жаваць пры захворваннях дзёсен. Адвар пятрушкі здымае пачырваненне і ацёчнасць скуры, асвяжае і танізуе яе.

ЗНУТРЫ

У пятрушцы прысутнічаюць вітаміны А, С, В 1, В 2, В 6, К, РР. Таксама яна багатая на жалеза, калій, магній, кальцый, фосфар.

Лісце пятрушкі ўтрымлівае ў 5 разоў больш вітаміну С, чым лімон і апельсін. 50 г травы забяспечваюць сутачную патрэбнасць у гэтым вітаміне. Пры цеплавой апрацоўцы пятрушка, у адрозненне ад іншых траў, не страчвае сваіх карысных уласцівасцяў, а яе смак нават узмацняецца. Адвар з пятрушкі дапамагае суняць боль пры цыстыце, а настой здаўна лічыцца добрым сродкам для барацьбы з пахмеллем. Сок пятрушкі паляпшае работу шчытападобнай залозы і наднырачнікаў. Сумесь з сокаў пятрушкі і лімона — добрае мачагоннае і хутка здымае ацёкі. Настой і адвар пятрушкі карысны кормячым мамам для паляпшэння лактацыі (па 1—2 глыткі кожную гадзіну). Кактэйль з сокаў пятрушкі і буракоў дапамагае пры балючых менструацыях, калі піць яго рэгулярна. Сумесь са здробненай пятрушкі, кефіру, імбіру і зубка часнаку — выдатны сродак для спальвання тлушчу. Фоліевая кіслата, якой шмат у пятрушцы, удзельнічае ў рэгуляванні дзялення клетак і важная для прафілактыкі раку. Пятрушка ўтрымлівае фермент інулін, які валодае здольнасцю зніжаць узровень цукру і халестэрыну ў крыві. Гэтая расліна таксама аказвае на арганізм чалавека крывятворнае ўздзеянне і рэгулюе ўтрыманне ў крыві эрытрацытаў і лейкацытаў. Яшчэ ў даўніну хворым на белакроўе рэкамендавалі есці пятрушку. Тым жа, хто хоча ачысціць свой арганізм ад шлакаў і шкодных рэчываў, варта штодзень на працягу месяца выпіваць па шклянцы настою лісця пятрушкі. Добра дзейнічае таксама адвар кораня і насення расліны, але доза прыёму павінна быць у гэтым выпадку зменшана ўдвая.

Увага! Пятрушку не рэкамендуецца ўжываць у вялікай колькасці падчас цяжарнасці, пры нефрыце, мочакаменнай хваробе.

Пятрушку не рэкамендуецца ўжываць у вялікай колькасці падчас цяжарнасці, пры нефрыце, мочакаменнай хваробе.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

Народныя рэцэпты

 Пры ацёках: 150 г свежай пятрушкі нарэзаць, пакласці ў каструльку, заліць 0,5 л малака. Накрыць, паставіць у духоўку, каб тушылася. Трымаць да той пары пакуль аб'ём малака не зменшыцца ўдвая. Далей адвар працадзіць. Прымаць па 1 ст. лыжцы кожную гадзіну.

 Пры прастатыце: свежую зеляніну пятрушкі памыць, дробна парэзаць. Поўную сталовую лыжку заліць 1/2 шклянкі крутога кіпеню, пакінуць на ноч (прыкладна на 10 гадзін). Раніцай працадзіць. Піць па 1 ст. лыжцы 4 разы на дзень за паўгадзіны да яды.

 Пры цыстыце: здрабніць у парашок 4 ч. лыжкі насення пятрушкі, заліць 1 шклянкай кіпеню і кіпяціць на слабым агні 10—12 хвілін. Пасля астывання працадзіць. Прымаць па 1 ст. лыжцы 4—6 разоў на дзень.

←Новый клип Леди ГаГа бьет рекорды и шокирует публику

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика