Знізілі кошт паслуг — і прыцягнулі кліентаў

Источник материала:  

Зніжкі папулярныя сёння не толькі ў працаўнікоў рознічнага гандлю, свайго роду зніжкі прапануюць кліентам і ў банкаўскай сферы, у прыватнасці — у Банку ВТБ (Беларусь). "Здолелі знізіць кошт сваіх паслуг — і прыцягнулі дадатковых кліентаў", — так зазначылі прадстаўнікі банка падчас прэс-брыфінгу, на якім паведамілі пра вынікі сваёй дзейнасці ў першым квартале.

На што тут пры гэтым звяртаюць першачарговую ўвагу? На скарачэнне адміністрацыйна-кіраўнічых расходаў, на якасць крэдытнага партфеля. Банк належным чынам дыверсіфікаваў свае рэсурсы і ў выніку змог знізіць для сваіх кліентаў працэнтную стаўку пры іх крэдытаванні; у рабоце з кліентамі, як адзначаюць тут, ён "ажыццявіў пераход ад мадэлі продажу асобных прадуктаў — да кліентаарыентаванага падыходу, заснаванага на патрэбах розных катэгорый кліентаў".

Банк ВТБ (Беларусь) адносна нядаўна прыйшоў на наш рынак, яго асноўны акцыянер — ААТ ВТБ з Расіі. Адным з прыярытэтных кірункаў банка з'яўляецца абслугоўванне суб'ектаў малога бізнэсу. Яго стратэгічная задача — у бліжэйшы час увайсці ў пяцёрку мацнейшых банкаў Беларусі.

Іван АЛЯКСАНДРАЎ.

←Новый клип Леди ГаГа бьет рекорды и шокирует публику

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика