Журналістыка — гэта майстэрства кампрамісу

Источник материала:  

Такую думку выказаў у гутарцы з журналістамі прэзідэнт Міжнароднай акадэміі тэлебачання і радыё Анатоль Лысенка пасля адкрыцця "Летняй школы журналістыкі" ў рамках Беларускага міжнароднага медыяфоруму, перадае БЕЛТА.

"Цалкам незалежных СМІ няма. Галоўнае ў гэтай залежнасці не страціць сваё "я", а таксама не забыць пра прыстойнасць", — лічыць знакаміты журналіст.

"Журналістыка ў сучасным свеце — майстэрства кампрамісу, і юныя журналісты павінны вучыцца не толькі прыгожа і якасна пісаць, здымаць, запісваць, але, і гэта самае галоўнае, яны павінны ўмець разумець тэму, суразмоўцу", — адзначыў Анатоль Лысенка. Якасная журналістыка — гэта калі інфармацыю правяраюць некалькі разоў, перш чым яе агучваць.

Анатоль Лысенка таксама адзначыў, што работа ў "Летняй школе журналістыкі" будзе цікавая не толькі будучым журналістам, але і тым, хто працуе ўжо ў СМІ. Пры гэтым ён адзначыў, што вучыцца журналістыцы — задача вельмі складаная, бо гэту прафесію можна спасцігнуць толькі ў працэсе работы і жыцця. "Толькі падчас правядзення інтэрв'ю можна навучыцца прыёмам і атрымаць журналісцкі вопыт, можна пераняць прыёмы калег і нават, калі хочаце, штампы", — падкрэсліў суразмоўца.

←Новый клип Леди ГаГа бьет рекорды и шокирует публику

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика