Агонь толькі ў мангале!

Источник материала:  

Агонь толькі ў мангале!У гарадскіх і прыгарадных лясах нельга раскладваць вогнішчы, але можна карыстацца мангаламі.

Як паведаміў начальнік службы аховы дзяржлясфонду УП "Мінская лесапаркавая гаспадарка" Канстанцін Пузына, распальваць вогнішчы ў месцах, не прызначаных для гэтага, забаронена.

Згодна з артыкулам 15.29 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне, якое не пацягнула нанясенне ўрону, цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да дваццаці пяці базавых велічыняў. А калі гэта выпадкова прывяло да пажару (у дзеяннях вінаватых не было складу злачынства) — прадугледжаны штраф у памеры ад 25 да 50 базавых велічыняў.

Разам з тым, скарыстацца мангалам або жароўняй для прыгатавання шашлыку можна ў любым месцы пры ўмове, што агонь не будзе дакранацца да жывога надглебавага покрыва і лясной падсцілкі, адзначыў спецыяліст.

Аляксандр ФІЛІПОВІЧ, "Мінск—Навіны".

"Мінск—Навіны".

←Новый клип Леди ГаГа бьет рекорды и шокирует публику

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика