АБЗАЦ

Источник материала:  

У Беларусі з пачатку года затрымана больш за 19,8 тыс. п'яных кіроўцаў. У мінулыя выхадныя за гэта было затрымана 470 чалавек.

Жыхарка Пружанаў звалілася на зямлю з 4-га паверха ў выніку абвалу балкона. Увечары 8 чэрвеня яна выйшла на балкон уласнай кватэры, але жалезабетонная канструкцыя нечакана абвалілася. Брыгадамі хуткай дапамогі жанчына была дастаўленая ў рэанімацыю, дзе ўрачы канстатавалі чэрапна-мазгавую і іншыя траўмы, пераломы ног. Выратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, устанавілі, што абвалілася мацаванне пліты балкона, частка элементаў канструкцыі ўпала на балкон кватэры паверхам ніжэй. Магчымая прычына — фізічны знос арматуры. Дом быў пабудаваны ў 1970 годзе, хоць апошні капрамонт тут праводзіўся ў 2003 г.

У выніку ўспышкі газапаветранай сумесі ў адным з прыватных дамоў Рэчыцы 33-гадовы мужчына атрымаў апёкі 2-3-й ступені. Высветлілася, што падчас уключэння бытавой газавай пліты яму пазванілі, і чалавек, адцягнуўшы ўвагу, забыўся запаліць фаерку. Пасля размовы па тэлефоне ён, так і не выключыўшы пліту, лёг адпачываць, а калі прачнуўся — закурыў. У выніку ўспышкі газу мужчына атрымаў апёкі галавы, шыі, рук — 25 % цела. Ён шпіталізаваны.

Мінчанін на легкавой машыне ўрэзаўся ў цягнік і спрабаваў знікнуць з месца здарэння. Інцыдэнт адбыўся 8 чэрвеня на 646-м км перагону Вілейка—Маладзечна. Мінчанін на машыне "Масквіч-412" выехаў на забаронны сігнал на неахоўны чыгуначны пераезд, абсталяваны спраўнай гукавой і светлавой сігналізацыяй. У выніку аўтамабіль сутыкнуўся з пасажырскім цягніком Полацк — Мінск. Цеплавоз і машына атрымалі механічныя пашкоджанні. Вадзіцель спрабаваў уцячы, але быў затрыманы

  ПОЎНЫ АБЗАЦ     У Львове адбыўся кур'ёзны крадзеж. У адным з завулкаў амаль у цэнтры сярод белага дня львавяне ўбачылі маладога мужчыну, што збягаў. Ён быў аголены ніжэй пояса. Аказалася, што гэта быў зладзюжка, які хацеў пажывіцца прадуктамі на 400 грыўняў з бара. Прадавачка націснула трывожную кнопку, выклікала службу аховы. Другая засланіла дзверы. Злодзей разбіў акно і паспрабаваў збегчы. Работніца кавярні схапіла яго за штаны і сарвала іх разам са споднім. Злодзея гэта не спыніла. 32-гадовага мужчыну злавілі праз пару кварталаў. Ён двойчы судзімы за дробныя крадзяжы.

Амерыканец павёў сяброўку ў горы, збіраючыся ў рамантычных абставінах прапанаваць ёй руку і сэрца. Прапанову малады чалавек зрабіць не паспеў: пакуль ён шукаў словы, дзяўчыну забіла маланка. У той дзень усю раніцу ішоў дождж. Калі Рычард Батлер са сваёй дзяўчынай Бетані Лот дабраліся да вяршыні, надвор'е рэзка пагоршылася, заблішчэлі маланкі. Тры з іх ударылі адна за адной, і апошняя трапіла ў Бетані. Малады чалавек рабіў ёй штучнае дыханне, спрабаваў пазваніць па мабільным тэлефоне, але нічога не атрымлівалася. Самога Батлера ад аднаго з удараў маланкі развярнула на 180 градусаў, адкінула на некалькі метраў. Калі ён ачомаўся, то ўбачыў, што чаравікі яго дымяцца, а скура на нагах абпаленая. У Рычарда адмовілі ногі. Ён змог дапаўзці да аўтамабіля і даехаў да бліжэйшага населенага пункта, дзе звярнуўся па дапамогу. Але дзяўчыне ўжо нічога не магло дапамагчы. Студэнты маскоўскага цыркавога вучылішча трапілі ў Кнігу рэкордаў, выкарыстоўваючы свае прафесійныя навыкі — больш за тры дзясяткі юнакоў і дзяўчат умясціліся ў пазадарожніку вытворчасці Ульянаўскага аўтазавода, які разлічаны на 5 пасажыраў. Агульная вага 32 пасажыраў разам з вадзіцелем склала 1,9 тоны, што адпавядае вазе афрыканскага слана. УАЗ-469 з поўнай загрузкай праехаў 10 метраў, як гэтага патрабуюць умовы ўстанаўлення сусветнага рэкорду.

←Новый клип Леди ГаГа бьет рекорды и шокирует публику

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика