Пазоў супраць газеты «Народная воля» адхілены

Источник материала:  
09.06.2010 18:21 — Новости Общества
У якасці кампенсацыі маральнай шкоды прарэктар Гомельскага дзяржуніверсітэта Сяргей Ханеня патрабаваў ад рэдакцыі газеты 95,5 мільёнаў рублёў.

Зыск па справе прарэктара Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргея Ханені да газеты «Народная воля» адхілены, паведамляе прэс-служба БАЖ. Такое рашэнне сёння вынесла суддзя Ленінскага раённага суду г. Мінска Вера Тупік.

Падставай для зыску стала перадрукоўка артыкулу «Кандыдаты прад’явілі заробкі» з сайта кампаніі «Гавары праўду», у якой ягоны агульны даход за 2009 год быў памылкова названы месячным заробкам.

У якасці кампенсацыі маральнай шкоды спадар Ханеня патрабаваў ад рэдакцыі газеты 95,5 мільёнаў рублёў. Як паведамляе «Радыё Свабода», першапачаткова прарэктар папрасіў у газеты ў якасці кампенсацыі 10,5 млн. рублёў. Але выданне. якое на просьбу Ханені апублікавала аправяржэнне інфармацыі, адмовілася плаціць. Тады прарэктар павялічыў суму ў 9 разоў. Паводле спадара Ханені, інфармацыя нанесла шкоду яго рэпутацыі і перашкодзіла ў выбарчай кампаніі — і гэта пры тым, што ў сваёй акрузе ён балатаваўся адзін.

Аднак суд палічыў інакш.


Прэс-служба БАЖ, Радыё Свабода

←Белорус выиграл в Европейском суде дело против Украины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика