Ці зьявіцца ў Беларусі калі-небудзь першая лэдзі?
Вось толькі ў Беларусі ніколі не было так званай першай лэдзі. Чаму так адбылося, і ці гатовыя жонкі новасьпечаных прэтэндэнтаў да такой адказнай і няпростай ролі?
За ўвесь час найноўшай гісторыі хіба што жонка Станіслава Шушкевіча Ірына суправаджала мужа падчас ягоных замежных візытаў і сустракала ў Менску першую лэдзі ЗША — Хілары Клінтан. Астатнія жонкі лідэраў заставаліся ў ценю. Гутару з чалавекам, які быў пры ўладзе і ў савецкі час, і ў першыя гады незалежнасьці Беларусі — Вячаславам Кебічам:
— Калі вы былі пры ўладзе, ці прынята было з жонкамі зьяўляцца на публіцы?
— Гэта была асабістая справа кожнага.
— А беларускія лідэры на афіцыйных прыёмах, на сустрэчах з жонкамі зьяўляліся?
— Я — не. Відаць, гэта залежала ад маёй жонкі. Яна не хацела. Не публічная асоба.
— Цяпер быццам бы зьмяніўся час. Чаму ў Беларусі няма першай лэдзі?
— Таму што яе проста няма. Яе ж штучна не прыдумаеш… (сьмяецца)
Афіцыйная першая лэдзі Галіна Лукашэнка ніколі не была публічнай асобай. Яна па-ранейшаму жыве ў вёсцы Рыжкавічы пад Шкловам, ня так даўно трапіла ў аб’ектыў журналістаў, калі праводзіла ўнукаў у школу…
Падчас апошняга афіцыйнага візыту ў Азэрбайджан кіраўніка Беларусі суправаджаў яго шасьцігадовы сын Коля. Нават за афіцыйнай вячэрай Коля сядзеў насупраць першай лэдзі Азэрбайджану прыгажуні Мэхрыбан Аліевай. Апошнія тры гады Коля суправаджае бацьку ў паездках і па краіне, і за мяжу.
Шэф-рэдактар «Народнай Волі», суаўтар кнігі «Звычайны прэзыдэнт» Сьвятлана Калінкіна разважае: