![Мыты на аўто для фізічных асоб могуць быць захаваныя да 2012 года](http://www.21.by/pub/news/2010/06/1276070200515580.jpg)
Дзеючыя стаўкі ўвазных пошлін на аўтамабілі для фізічных асоб могуць быць захаваны ў Беларусі да 2012 года. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Барысюк.Па яго словах, зараз у Маскве дзейнічае працоўная група, якая выпрацоўвае асобнае пагадненне па гэтым пытанні ў рамках Мытнага саюза. «Не выключана, што для Беларусі і Казахстана будзе прадугледжаны да 2012 года пераходны перыяд і стаўкі мытных пошлін застануцца на ранейшым узроўні. На ўзроўні экспертаў гэта пытанне вырашанае», -- сказаў ён.
Барысюк удакладніў, што расійскі бок адносіцца з разуменнем да гэтага пытання.
Прадстаўнік ДМК таксама паведаміў, што для юрыдычных асоб стаўкі змяншацца не будуць, хоць «дысбаланс у стаўках не радуе».