Давер

Источник материала:  

ДаверЯк фотарэпарцёр хачу нагадаць чытачам, якія карыстаюцца ўсемагчымымі "мыльніцамі" , што здымаць кладкі яек, птушанят забаронена. Сваімі неабдуманымі дзеяннямі можна нанесці непапраўны ўрон. Прапанаваныя здымкі — вынік рэдкага, унікальнага выпадку. Проста шэрая слаўка звіла гняздо ў адсутнасць жыхароў хаты ў кубачку з-пад ёгурту, у якую быў пасаджаны расток петуніі. Гэты посуд вісеў на прысценку ўсяго ў нейкіх 40 сантыметрах ад уваходу. Прыйшлося тры тыдні, прыгнуўшыся, скурчыўшыся, з аглядкай заходзіць у хату і выходзіць, каб не спалохаць птушку, якая не без страху цярпліва выседжвала птушанят. І на 21 дзень ад народзінаў выпырхнулі яны з гнязда. Як тут было крадком не ўскінуць часам апарат з "дальнабойнай" оптыкай, каб зафіксаваць давер да чалавека!

Васіль Зянько.

←В Беларуси открылся online-центр поддержки журналистских расследований

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика