Беларусь ніколі не закрывала сваю інфармацыйную прастору

Источник материала:  

Аб гэтым заявіў міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі на адкрыцці летняй школы журналістыкі ў рамках V Беларускага міжнароднага медыяфоруму "Беларусь — партнёрства ў імя будучыні", перадае БЕЛТА.

"У Беларусі распаўсюджваецца больш за 60 замежных газет і часопісаў, у сетках кабельных аператараў — больш за 90 тэлеканалаў з краін далёкага і блізкага замежжа", — сказаў міністр.

Цяпер зарэгістравана больш за 1,5 тыс. сродкаў масавай інфармацыі, агульны разавы тыраж газет і часопісаў складае больш за 14 млн экзэмпляраў, пры гэтым дзве трэці выданняў — недзяржаўныя. Дзяржава падтрымлівае сацыяльна значныя выданні. У Беларусі дзейнічае пяць тэлеканалаў, міжнародны спадарожнікавы канал "Беларусь ТБ". У Беларусі прадстаўлены расійска-беларускія каналы "РТР-Беларусь" і "НТВ-Беларусь", хутка развіваюцца кабельныя сеткі, FM-радыёстанцыі. Задача сённяшняга дня — укараненне лічбавага вяшчання.

Беларуская журналісцкая супольнасць выказвае зацікаўленасць у сумесным вырашэнні любых пытанняў, цэніць прафесійныя стасункі, абмен вопытам. Алег Праляскоўскі адзначыў, што ў гэтым годзе на медыяфоруме прысутнічае шмат удзельнікаў з краін СНД, Балтыі і далёкага замежжа. Цяперашняя сустрэча дае магчымасць прадоўжыць плённы дыялог.  

Цырымонія ўскладання кветак да абеліска на плошчы Перамогі ўдзельнікамі V Беларускага міжнароднага медыяфоруму.

Беларусь ніколі не закрывала сваю інфармацыйную прастору

←В Беларуси открылся online-центр поддержки журналистских расследований

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика