ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Міністры фінансаў 27 краін Еўрасаюза ўхвалілі ўводзіны ў Эстоніі еўра ў якасці асноўнай валюты з 1 студзеня 2011 года. Такім чынам, прыбалтыйская краіна стане 17-м удзельнікам еўразоны.
Еўрасаюз вырашыў, што Эстонія адпавядае Маастрыхтскім крытэрам у частцы кантролю над дзяржаўным доўгам і дэфіцытам бюджэту, а таксама інфляцыяй. Дэфіцыт бюджэту ў Эстоніі ў 2010 годзе складзе 2,4 працэнта ад ВУП, дзярждоўг — каля 9,6 працэнта. Для параўнання, у краінах Паўднёвай Еўропы паказчыкі дэфіцыту вагаюцца ад 7 да 13 працэнтаў, а запазычанасць — ад 50 да 125 працэнтаў.
Як заявіў старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу, жаданне Эстоніі далучыцца да еўразоны паказвае не толькі гатоўнасць краіны да гэтага, але і прыцягальнасць еўра ў якасці ўсеагульнай валюты.
Thе Dаіlу Tеlеgrарh: еўра не працягне і пяці гадоўАдзіная еўрапейская валюта "наўрад ці дажыве да 2015 года", — да такой высновы прыйшла большасць эканамістаў лонданскага Сіці, якія ўдзельнічалі ў апытанні газеты.
З 25 апытаных 12 заявілі, што зона еўра ў яе цяперашнім выглядзе не праіснуе і пяці гадоў. Толькі 8 эканамістаў лічаць, што еўразона здолее выйсці з цяперашняга крызісу. Астатнія адмовіліся рабіць якія-небудзь прагнозы.
Старшы эканаміст з аналітычнай службы Роlісу Ехсhаngе Эндру Ліліка адзначыў, што "шанцы на выжыванне еўра набліжаюцца да нулявых". "Грэцыя амаль напэўна абвесціць дэфолт па сваіх абавязацельствах, пры гэтым высокая верагоднасць (каля 75%), што ў гэтай краіне зоны еўра паўстане цяжкі сацыяльны крызіс", — прагназуе ён.
Адзін з найболей уплывовых эканамістаў сучаснай Вялікабрытаніі і былы член Рады дырэктараў Банка Англіі Дэвід Блэнчфлаўэр заявіў, што "Германія адмовіцца плаціць за іншых і пакіне зону еўра, а палітычныя наступствы гэтага кроку будуць значнымі".
Цім Конгдан са службы Іntеrnаtіоnаl Mоnеtаrу Rеsеаrсh лічыць, што "тры ці чатыры краіны, уключаючы Грэцыю, Партугалію і Іспанію, а магчыма, і Ірландыю, пакінуць зону еўра". Ён таксама не выключыў поўнага развалу еўразоны ў сувязі "з рознагалоссямі паміж Францыяй і Германіяй".
Пуцін адмовіўся цягнуць "Блакітны струмень-2" да ІзраіляГазаправод "Блакітны струмень-2", хутчэй за ўсё, не будзе падоўжаны да Ізраіля "нават па чыста эканамічных меркаваннях". Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы перад журналістамі ў Стамбуле.
Тым часам на сайце "Газпрама" гаворыцца, што "Блакітны струмень-2" можа даць магчымасць паставак газу ў Ізраіль і краіны Блізкага Усходу. Пуцін нагадаў, што асноўнай мэтай будаўніцтва новага газаправода стане павелічэнне паставак у Турцыю, а таксама транзіт паліва ў трэція краіны. Пры гэтым Ізраіль нядаўна адкрыў на сваім шэльфе вялікае радовішча, адзначыў Пуцін. Такім чынам, расійскі газ можа Ізраілю і не спатрэбіцца. Варта адзначыць, што "Блакітны струмень-2" пакуль знаходзіцца на стадыі разгляду. Ці будзе ён пабудаваны і калі — пакуль невядома.
Кошт унцыі золата ўпершыню перавысіў 1250 долараўКошт на золата на сусветным рынку дасягнуў новага гістарычнага максімуму, падняўшыся вышэй за 1250 долараў за унцыю. Падчас гандлю на біржы NYMЕХ 8 чэрвеня ф'ючэрсы на золата з пастаўкай у чэрвені выраслі ў кошце больш як на восем долараў да 1252,1 долара за унцыю.
Адзнаку ў 1233 долары за унцыю (папярэдні гістарычны максімум) золата пабіла ў сярэдзіне мая гэтага года. У снежні 2009 года унцыя каштоўнага металу каштавала больш за 1226 долараў. Інвестары аддаюць перавагу ўкладвацца ў золата, паколькі губляюць упэўненасць у асноўных сусветных валютах, асабліва ў еўра.