У аспірантаў будуць правяраць валоданне беларускай мовай
08.06.2010 13:57
—
Новости Общества
Пры здачы кандыдацкага экзамену па спецыяльнай дысцыпліне будзе ацэньвацца таксама веданне беларускамоўнай прафесійнай лексікі.
КМ
Такое рашэнне ў мэтах папулярызацыі і пашырэння ўжытку беларускай мовы прынялі Вышэйшая атэстацыйная камісія, Мінадукацыі і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.
Для гэтага ў якасці дадатковага пытання экзаменуемы павінен будзе перакласці спецыяльны тэкст з рускай на беларускую.
Новаўвядзенне пачне дзейнічаць ужо падчас сесіі ў кастрычніку-снежні 2010 года.
КМ