За 10 працэнтаў — яшчэ больш пакупак. Ільготныя крэдыты будуць выдаваць на пашыраны спіс тавараў

Источник материала:  
За 10 працэнтаў — яшчэ больш пакупак.
Ільготныя крэдыты будуць выдаваць на пашыраны спіс тавараў

У беларускіх спажыўцоў з’явіўся яшчэ адзін аргумент выбіраць не замежныя, а айчынныя тавары. Савет Міністраў пашырыў спіс тавараў, на пакупку якіх нашы грамадзяне змогуць атрымліваць крэдыт са зніжанай працэнтнай стаўкай.Тэлевізары, пыласосы, халадзільнікі, дываны, мэбля, адзенне і многія іншыя тавары — цяпер на гэта не абавязкова збіраць грошы, а можна ўзяць крэдыт. Яго выдаюць на суму да 10,5 мільёна рублёў на тэрмін да трох гадоў пад 10 працэнтаў гадавых. Для гэтага можна звярнуцца ў адзін з чатырох банкаў: Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, БПС-Банк. Крэдыт на такіх ільготных умовах, як плануецца, будуць выдаваць толькі да канца 2010 года.З сярэдзіны мінулага года, калі пачалася выдача такіх крэдытаў, жыхары Беларусі пазычылі ў банкаў каля 21,5 мільярда рублёў. Аднак, як прызнаюць эксперты, 10-працэнтная стаўка крэдыту цяпер ужо не такая прывабная, як была раней. Інфляцыя запавольваецца, Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання, таму і некаторыя банкі прапануюць ужо звычайныя, неільготныя крэдыты на спажывецкія мэты не пад 30, а менш чым пад 20 працэнтаў гадавых.

←Как получить участок под строительство гаража? С 21 августа в Беларуси изменится земельное законодательство

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика