Каралева-прыгажуня — будучы аграрый

Источник материала:  

Каралева-прыгажуня — будучы аграрыйТытулу прыгажосці "Міс Саюза незалежных дзяржаў-2010" была ўдастоена ў расійскім горадзе Арэнбург студэнтка Віцебскай ордэна "Знак Пашаны" Дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Марыя Вялічка. Дарэчы, Беларусь упершыню брала ўдзел у конкурсе. І яе адзіная прадстаўніца, наша Маша, і перамагла.

Прыгажуня ўдзельнічала ў конкурсе прыгажосці сярод студэнтак ВНУ садружнасці аграрнага профілю. На сцэне канцэртнай залы Арэнбургскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта за перамогу змагаліся дзесяць прадстаўніц розных ВНУ.

Канкурсантка з Беларусі, студэнтка другога курса, зачаравала членаў журы падчас дэфіле ў традыцыйных народных строях, была на вышыні падчас творчага конкурсу, "візітак" (пра сябе і ВНУ).

Віцебскай студэнтцы ўручылі карону, залатое калье, знакаміты арэнбургскі "брэнд" — пуховыя хусткі. А яе родная ВНУ атрымала права правесці чарговы конкурс прыгажунь — будучых аграрыяў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Имидж Беларуси в интернете обсудили в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика