Піва вяртаецца на прыпынкі, але толькі ў павільёны

Источник материала:  

У хуткім часе ў сталічнай вобласці будзе адменена забарона на гандаль півам і іншымі слабаалкагольнымі напоямі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту не болей за 7 працэнтаў у павільёнах з гандлёвай залай, што месцяцца на прыпынках грамадскага транспарту. Гаворка ідзе менавіта пра такія павільёны, а не пра звычайныя кіёскі, асабліва падкрэслілі журналісту "Звязды" ва ўпраўленні гандлю і паслуг Мінаблвыканкама.

Нагадаем, забарона на продаж піва і слабаалкагольных напояў у кіёсках на прыпынках грамадскага транспарту была ўведзена ў Мінскай вобласці ў канцы лета мінулага года. Цяпер пенны напой зможа вярнуцца ў павільёны, што маюць гандлёвую залу. Рашэнне ўжо прайшло экспертызу і ўвойдзе ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання ў абласной газеце. На думку намесніка начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Мінаблвыканкама Анатоля ЮРАСТАВА, адбудзецца гэта на працягу тыдня. Мы пацікавіліся ў суразмоўцы як мэтай новаўвядзення, так і магчымым асартыментам піва, які павінен будзе з'явіцца ў вышэйназваных аб'ектах дробнарознічнай гандлёвай сеткі.

Анатоль Віктаравіч пацвердзіў, што, бясспрэчна, мэтай адмены забароны на гандаль півам з'яўляецца павелічэнне аб'ёмаў продажу пеннага напою.

— Наша рэкамендацыя: каб у продажы было да 95 працэнтаў піва найперш айчыннай вытворчасці. Аднак прымушаць выконваць гэты паказчык ніхто нікога не будзе. Так што ў павільёнах з гандлёвай залай, якія размешчаны на прыпынках грамадскага транспарту, натуральна будзе прадавацца і імпартнае піва.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Имидж Беларуси в интернете обсудили в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика