Развітанне з Міхаілам Паўлавым адбудзецца 8 чэрвеня ў Доме афіцэраў
07.06.2010 09:37
—
Новости Общества
Развітанне з былым старшынём Мінгарвыканкама Міхаілам Паўлавым адбудзецца 8 чэрвеня ў акруговым Доме афіцэраў з 11 да 13 гадзін. Пра гэта паведаміў в.а.старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька ў панядзелак на аператыўнай нарадзе.
БЕЛТА
Міхаіл Паўлаў, photo.bymedia.net |
Пахаваюць Міхаіла Паўлава на Усходніх могілках.
У Мінску створана камісія па арганізацыі і правядзенні пахавання. У гэтай сувязі Мікалай Ладуцька звярнуўся з просьбай да кіраўнікоў раёнаў сталіцы вырашыць у выпадку неабходнасці ўсе арганізацыйныя пытанні, каб усё прайшло «з высокай ступенню годнасці, як таго заслугоўвае Міхаіл Паўлаў».
«Міхаіл Паўлаў хварэў цяжка, але мужна. Гэта вялікая страта для краіны і для Мінска», — падкрэсліў в.а. старшыні Мінгарвыканкама.
Як паведамлялася, Міхаіл Паўлаў памёр 6 чэрвеня на 58‑м годзе жыцця.
БЕЛТА