Вось вам, бабічоўцы, і Юр’еў дзень! Трэці год запар на Шчучыншчыне святкуюць Юр’е — некалі любімае, а цяпер паўзабытае свята першага выгану кароў у поле

Источник материала:  
Вось вам, бабічоўцы, і Юр’еў дзень!
Трэці год запар на Шчучыншчыне святкуюць Юр’е — некалі любімае, а цяпер паўзабытае свята першага выгану кароў у поле

Хаця адбываецца гэта крыху пазней каляндарнай даты, але вельмі шумна, весела і ярка...

— Гэты абрад прапісаўся ў Бабічах — маляўнічай прынёманскай вёсачцы, — расказвае загадчыца аддзела культуры Шчучынскага райвыканкама Яніна Міраненка. — Ён вельмі яркі, запамінальны, каларытны. У буйных вёсках кароў амаль няма, а ў такіх невялічкіх, як Бабічы, вяскоўцы трымаюць скаціну і з задавальненнем перадаюць маладому пакаленню аўтэнтычныя абрады. Цікавасць да ўласных каранёў і спрадвечнага няспынна расце...Як заспявалі бабулькі — удзельніцы народнага фаль-клорнага гурта “Вяргіня” Ракавіцкага сельскага дома культуры — усе як адна мясцовыя жыхаркі, — сэрца ўзрадавалася! Абрадавую песню падхапілі госці зансамбля беларускай песні “Світанак” Гурнофельскага СДК. І паплылі па вёсцы старадаўнія народныя спевы...Юр’е сустракалі на ўскрайку Бабічоў. А потым усе разам — Юр’е, пастушок, спявачкі і іншыя ўдзельнікі свята — талакой хадзілі ад двара да двара і заклікалі:— Выганяй, гаспадар, кароўкі на Юр’еву расу ды на божую красу!Жыхары Бабічоў — гаспадары выдатныя: гасцей хлебасольна сустракаюць-частуюць, з усмешкамі пажаданні выслухоўваюць, хлявы адчыняюць ды сваіх карміцелек-буронак на ўсеагульны агляд выводзяць. Юр’е вербачку пад страху прыладжвае, каб кароўка заўжды дамоў вярталася. А зухаваты пастушок ніці з кроснаў рас-сцілае, каб засцерагчы кароўку ад ядавітых змей...Адраджэнне юр’еўскага абраду — тэма дыпломнай работы Кацярыны Дзенуць, студэнткі-завочніцы Беларускага дзяржаўнага ўні-версітэта культуры і мастацтваў. Правесці свята ёй дапамаглі культработнікі Шчучынскага раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці, самадзейныя артысты Ракавіцкага сельскага Дома культуры і, канешне, гасцінныя мясцовыя жыхары.Працавала аўталаўка і ладзіліся вясёлыя забавы для дзятвы, свой непадражальны дворык-выставу і бяспройгрышную латарэю прапанавалі бабічоўцам супрацоўнікі Шчучынскага цэнтра рамёстваў і народнай творчасці.

←Открытые уроки Ирины Клевец. Можно преподавать, самому получая удовольствие, доставляя удовольствие ученику, и иметь при этом высокий результат, считает учитель биологии Сморгонской гимназии № 4 , обладательница “Хрустального журавля” 2006 года Ирина КЛЕ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика