Божы куток ля вёскі Ператок

Источник материала:  
У жытнёвым полі паміж вёскамі Таль і Ператок гэты цуд прыроды адшукаць нескладана, арыенцірам служыць бяроза. Любанскія краязнаўцы паклапаціліся, каб да каменя ставіліся як да святыні, і прымацавалі мармуровую шыльду — ахоўны знак. А з дарогі на камень скіроўвае шыльда. Гэта клопат уладальніка тэрыторыі — прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "Таль-агра".  

Божы куток ля вёскі Ператок

Ад многіх культавых камянёў любанскі адрозніваецца найперш фактурай — ён увесь у дзірках, нібы пастраляны. У гэтыя адтуліны наведвальнікі ўстаўляюць скручаныя папяровыя грошы — своеасаблівую ахвяру. Завязаныя на бярозе і крыжах каляровыя стужкі наводзяць на думку пра аброчны характар візітаў да гэтага сведкі даўніны. Колькасць і добрая захаванасць грашовых купюр сведчаць, што наведвальнікі былі тут не болей тыдня таму. Хоць між іншым, ніякіх сцежак у маладым жыце разгледзець так і не ўдалося.

Анатоль Кляшчук. фота аўтара.

←Как отдыхают помощники министров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика