«Калі сайт асвятляе дзейнасць БНФ, то я не буду размяшчаць там рэкламы»
03.06.2010 11:30
—
Новости Общества
Сярод умоваў атрымання рэкламы ад мабільнага аператара Life:) ёсць «не чапаць палітыку».
baj.by
Менавіта такую параду даў удзельнікам канферэнцыі «Байнет 2.4. У новым фармаце вебу» маркетолаг Life:) Арцём Герасімовіч падчас сваёй прэзентацыі на тэму «Як прадаць рэкламу на сваім сайце сотаваму аператару». Канферэнцыя праходзіць 1—2 чэрвеня ў Мінску.
«Я разумею, што тэрмін «чапаць палітыку« даволі агульны, — патлумачыў спадар Герасімовіч.
— Але тое, як TUT.by альбо Інтэрфакс «чапаюць палітыку«, адрозніваецца ад таго, як гэта робіць «Хартыя«.Таму размяшчаць рэкламу на «Хартыі« — гэта пэўная рызыка. Ці калі сайт асвятляе дзейнасць Беларускага народнага фронту, то я як маркетолаг не буду размяшчаць там рэкламы, таму што не хачу рызыкаваць».
Паводле Арцёма Герасімовіча,
падобныя падыходы маюць і іншыя буйныя рэкламадаўцы. Да якіх належаць мабільныя аператары, банкі і вытворцы аўтамабіляў.«Калі вы думаеце пра тое, які рабіць сайт, каб прадаць рэкламу буйному рэкламадаўцу — гэта агульная рэкамендацыя», — падсумаваў ён.
baj.by