Міхаілу Цыгану пагражае 9 гадоў турмы

Источник материала:  
02.06.2010 11:59 — Новости Общества
Былому кіраўніку Кастрычніцкага раёна Мінска Міхалу Цыгану дзяржабвінаваўца папрасіў прызначыць 9 гадоў пазбаўлення волі.

Былога чыноўніка Цыгана вінавацяць «у неаднаразовым атрыманні хабару ў выглядзе грошай, матэрыяльных каштоўнасцяў і прадастаўленні паслуг маёмаснага характару, а таксама ў здзяйсненні шэрагу іншых злачынстваў», паведаміў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Віктар Конан.

15 студзеня 2010 года крымінальная справа супраць Міхаіла Цыгана была перададзеная ў Мінскі абласны суд.

6 жніўня 2009 года Цыгана злавілі на хабары.

Адміністрацыю Кастрычніцкага раёна Мінску Міхаіл Цыган ачольваў цягам чатырох гадоў. Згоду на яго прызначэнне Аляксандр Лукашэнка даў 17 жніўня 2005 года.


Радыё Свабода

←Сапраўдная беларуская кухня: фасоля спаржавая з вяршкамі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика