Скульптура раскажа пра мінулае, сучаснасць і будучыню

Источник материала:  

Пяць з "Акадэміі"

удзельнікаў выставы "Пяць да дзесяці", якая адбываецца ў галерэі "Акадэмія". Зразумела чаму: усе скульптары скончылі Акадэмію мастацтваў дзесяць гадоў таму. Кожны з пяцёркі за мінулае дзесяцігоддзе можа мець справаздачу: Сяргей Оганаў, Аляксей Сарокін, Наталля Стрыжнёва, Сяргей Більдзюк, Сяргей Вазісаў.

Кожнаму з іх ёсць пра што распавесці — праз камень, бронзу ці дрэва, якія яны выкарыстоўваюць у скульптуры, ствараючы нейкі настрой, даючы глебу для фантазій і думак. Дарэчы, думак і пра тое, што чакае ўдзельнікаў выставы далей, у чалавечым жыцці і прафесійным: ці то гэта стварэнне сваёй сям'і, ці ўдзел у скульптурных сімпозіумах дома і за мяжой. Цікава — а што?.. Глебу для гэтых роздумаў даюць як выявы на сценах, так і самі творы скульптараў, праца якіх для многіх нашых суграмадзян падаецца загадкавай: не шмат дзе яе можна ўбачыць. Дык трэба карыстацца магчымасцю...

Што значыць "дорага" па-нямецку?

Можна перавярнуць карціну "з ног на галаву" і ўвайсці ў гісторыю

Гэта здолеў зрабіць нямецкі мастак Георг Базеліц, выстава якога праходзіць у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску. Беларускаму гледачу прадстаўлены 82 аркушы друкаванай графікі аднаго з самых дарагіх сучасных мастакоў свету.

Яго творы з 70-х гадоў выстаўляліся ў лепшых галерэях і музеях свету — іх ацаніла Еўропа, Амерыка, Японія, дзе мастак стаў лаўрэатам Імператарскай прэміі. І менавіта яму, класіку постмадэрнізму, даручылі стаць Галоўным мастаком Чэмпіянату свету па футболе ў 2006 годзе. І гэта пры тым, што ён належыць да той плыні ў сучасным мастацтве, якая атрымала назву "дрэнны жывапіс". Так, яго бунтарскай натуры было мала існуючых накірункаў, хацелася яшчэ больш рассунуць межы прынятага, ды, зрэшты, якія ўвогуле могуць быць межы для мастацтва, якому дазволена ўсё? Нават пераварочваць творы з ног на галаву — гэта адзін з улюбёных прыёмаў Базеліца. Дзікунства нейкае — можна падумаць... Але такое параўнанне зусім не пакрыўдзіла б самога мастака, які стаў заснавальнікам "Новых дзікіх". Ён нібыта гуляе з гледачом, стварыўшы для яго магчымасць угадаць, што ж паказана на яго "нерэальнай" карціне. Аднак справа якраз у тым, што рэчаіснасць — гэта сам твор, а не тое, што на ім паказана.

Магчыма, зразумець творы Георга Базеліца будзе прасцей, паглядзеўшы 8 чэрвеня а 15 гадзіне фільмы пра яго ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Гэта выдатная магчымасць наблізіцца да разумення працэсаў, якія адбываюцца ў сучасным мастацтве цяпер — у тым ліку ў нашай краіне.

Ларыса ЦІМОШЫК.

←Самолеты «Белавиа» опять летают в Екатеринбург

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика