Беларусы ўбачаць усе матчы чэмпіянату свету па футболе-2010

Источник материала:  

Тэлесеткі

На працягу месяца, з 11 чэрвеня па 11 ліпеня, Першы тэлеканал і "ЛАД" будуць весці трансляцыю адной з самых значных падзей у спартыўным свеце — фінальнага турніру 19-га чэмпіянату свету па футболе ФІФА, які сёлета адбудзецца ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.

Беларускія прыхільнікі змогуць паглядзець усе 64 матчы, паведамілі "Звязде" ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі. Усяго запланавана каля 128 гадзін прамых трансляцый. Пачатак гульняў — у 14.25, 16.55 і 21.25 (па беларускім часе). Таксама матчы ЧС-2010 можна будзе ўбачыць на адкрытым паветры — на святлодыёдным экране, усталяваным каля сталічнага Палаца спорту. Акрамя таго, агляд найбольш цікавых падзей кожнага дня мундыялю заўзятарам прапануе праграма "Час футбола" на тэлеканале "ЛАД".

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

←Самолеты «Белавиа» опять летают в Екатеринбург

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика