Самы пушысты хвост і лепшы апетыт

Источник материала:  

Самы пушысты хвост і лепшы апетытШыншылы і трусы, дэкаратыўныя крысы і мышы, хамякі і марскія свінкі... У Мінску прайшла ўнікальная выстава маленькіх хатніх любімцаў "Вясеннія слядочкі". Наведвальнікі выставы з задавальненнем знаёміліся і фатаграфаваліся з маленькімі жывёламі, выбіралі самы незвычайна аформлены дамок і, безумоўна, атрымлівалі зарад добрага настрою. А гаспадары грызуноў змаглі не толькі атрымаць парады і ацэнку сваіх гадаванцаў, але і паўдзельнічаць у цікавых конкурсах, пазнаёміцца з прапановамі заатавараў на беларускім рынку.

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика