ЗВЯЗДА — газета-спартсменка!

Источник материала:  

Традыцыйная спартландыя пад патранажам Міністэрства інфармацыі прайшла днямі на базе Акадэміі фізкультуры. У спаборніцтвах акрамя абласных аддзяленняў аблсаюздруку ўзялі ўдзел і цэнтральныя СМІ.

Звяздоўцы Уладзімір Здановіч, Павел Бераснеў, Надзея Дрыла, Настасся Занько і Ілья Лапато змагаліся з прадстаўнікамі іншых камандаў у бегу на 60 м, 100 м, падцягванні на перакладзіне і скачках у даўжыню. Завяршыліся спаборніцтвы эстафетай на 400 м.

Вікторыю ў выніку святкавала каманда "АНТ", другое месца — у газеты "Беларуская ніва", замкнула тройку лідараў — каманда Брэсцкага аблсаюздруку.

Газета "Звязда" сярод 21 каманды заняла шостае месца.

Іван Тонеў.


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика