Запрашаюць Браслаўскія зарніцы

Источник материала:  

У Браславе гэтымі днямі праходзіць фестываль, які мае свае карані яшчэ з тых часоў, калі Браслаўскі край не ўваходзіў у склад Савецкай Беларусі.

Як паведамілі "Звяздзе" ў аддзеле культуры райвыканкама, традыцыйнае свята народнай творчасці "Браслаўскія зарніцы" ўпершыню, як высветлілі мясцовыя краязнаўцы, прайшло ў 1931 годзе. Тады ў павятовым свяце песні ўзялі ўдзел каля 500 спевакоў з народа.

Сёлета на фестываль у райцэнтр, якому спаўняецца 945 гадоў, запрошаны самадзейныя калектывы з Літвы, Казахстана, Украіны, краіны Балтыі, Польшчы, Расіі... Яны выступяць на імправізаванай канцэртнай пляцоўцы пад адкрытым небам. У рамках свята правядуць конкурс сярод юных і маладых спевакоў, будуць выбіраць "Міс Браслаў". На Замкавай гары пройдзе рыцарскі турнір. Між іншым, таленты з розных краін прадэманструюць клас не толькі ў райцэнтры, але і ў аграрных гарадках.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Институт имени Гёте в Минске отпраздновал переезд в новое здание

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика