Баль паланэзаў у Слоніме
Горад над Шчарай, дзякуючы ініцыятыве старшыні Слонімскага раённага аддзела грамадскага аб'яднання "Саюз палякаў на Беларусі" Леанарды Рэўкоўскай і падтрымцы мясцовых уладаў, можа лічыцца сталіцай беларускага паланэза. І сёлетні, ужо шосты, фестываль "Паланэз-2010" пацвердзіў гэта яшчэ большай, чым раней, колькасцю ўдзельнікаў.
Свята паланэза пачалося шэсцем творчых гуртоў і індывідуальных выканаўцаў ад гістарычнай вежы па вуліцы Пушкіна да раённага Дома культуры ў музычным суправаджэнні дзіцячага духавога аркестра з мястэчка Рубяжэвічы Стаўбцоўскага раёна. Галоўнае дзейства фестывалю разгарнулася на сцэне РДК, дзе спявалі, танчылі, ігралі на скрыпцы і нават на балалайках таленты не толькі са Слоніма, але і з Ліды, Бярозаўкі, Навагрудка, Сапоцкіна...
Барыс ПРАКОПЧЫК.