ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Падрыў цягніка ў Індыі: 72 загінулых, больш за 200 параненых

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙАдказнасць за падрыў пасажырскага цягніка ў Індыі ўзяў на сябе Народны камітэт супраць злачынстваў паліцыі, паведамляе ў пятніцу электронная версія індыйскай газеты Hіndustаn Tіmеs.

Паводле слоў прадстаўніка праваахоўных органаў Індыі, непадалёк ад месца здарэння Камітэт пакінуў дзве ўлёткі, у якіх выразна паказана на яго адказнасць за тэракт, ахвярамі якога сталі, па апошніх звестках, 72 чалавекі, звыш 200 параненыя. Паводле слоў прадстаўнікоў індыйскіх уладаў, гэта могуць быць яшчэ не канчатковыя лічбы.

Падрыў пасажырскага цягніка, які выйшаў з Калькуты ў Мумбаі, адбыўся ў ноч на пятніцу ў штаце Заходняя Бенгалія на ўсходзе Індыі. У 13 вагонаў, якія сышлі з рэек, экспрэса "Г'янешвары", урэзаўся таварны цягнік, што ішоў у супрацьлеглым кірунку. Многія пасажыры спалі, калі адбылася аварыя.

Тэрарысты ўзялі ў закладнікі дзве тысячы чалавек у пакістанскай мячэці

Узброеныя агнястрэльнай зброяй і гранатамі баевікі атакавалі дзве мячэці ў Лахоры, што на ўсходзе Пакістана. У адным з захопленых будынкаў знаходзіліся, паводле розных ацэнак, ад 1,5 да 2 тысяч чалавек. Побач з другой мячэццю тэрарысты падарвалі некалькі гранат.

Паводле папярэдніх звестак, агульная колькасць ахвяраў ужо дасягнула 30 чалавек, каля 50 пацярпелі. Аднак дакладных звестак учора не паступала, бо працягваліся перастрэлкі паміж паліцыяй і захопнікамі, перадае АFР.

Тэрарысты адкрылі агонь і пачалі захоп падчас пятніцкай малітвы. Паводле сведчання аднаго з відавочцаў, яны адкрылі агонь па варотах мячэці яшчэ да таго, як падышлі да яе, а затым пачалі кідаць усярэдзіну будынка гранаты. Толькі пасля гэтага яны самі ўварваліся ў мячэць, піша Thе Nеw Yоrk Tіmеs. Паводле звестак Gео TV, аперацыя супраць тэрарыстаў у адной з мячэцяў была завершана ўчора ў другой палове дня. Падчас яе правядзення загінулі 17 чалавек, колькасць параненых не ўдакладняецца. Аперацыя па вызваленні другой мячэці на момант падпісання нумара працягвалася. Адказнасць за захоп узяло на сябе адно з падраздзяленняў "Талібана".

Рускія будуюць у Парыжы шпіёнскі цэнтр, замаскіраваны пад храм?

У Францыі спецслужбы прыйшлі да высновы, што праваслаўны храм, які будзе пабудаваны Расіяй на набярэжнай Бранлі ў Парыжы, можа стаць цэнтрам шпіёнскай дзейнасці.

Як піша брытанскі французскі штотыднёвік Lе Nоuvеl Оbsеrvаtеur, насцярожыў французскую контрразведку той факт, што дакументы па набыцці Расіяй зямельнага ўчастка пад храм падпісаў кіраўнік спраў прэзідэнта РФ Уладзімір Кожын. Паводле звестак французскай разведкі, Уладзімір Кожын з'яўляецца былым агентам КДБ. Сам кіраўнік спраў гэту інфармацыю абвяргае, адзначае GZT.ru.

Еўрасаюз не збіраецца называць дакладную дату адмены візаў для Расіі

Тэхнічныя перашкоды, якія замінаюць увядзенню бязвізавага рэжыму паміж Расіяй і ЕС, ухіленыя, упэўненыя ў Маскве. Тым часам Еўрасаюз не спяшаецца з дакладнай датай, абмяжоўваючыся толькі ўмовамі адмены візаў.

Расійскі бок чакае пачуць пра бачанне гэтага пытання Еўрасаюзам на саміце Расія-ЕС у Растове-на-Доне, які пройдзе з 31 мая па 1 чэрвеня. Цяпер надышоў час для палітычнага рашэння, заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Аляксандр Грушко.

Еўрапейскія дыпламаты да такіх вялікіх надзей больш стрыманыя. Паводле меркавання кіраўніка прадстаўніцтва ЕС у Расіі Фернанда Валенсуэлы, Еўрасаюз не будзе вызначаць дакладныя тэрміны ўвядзення бязвізавага рэжыму, а хутчэй, закране тыя крокі, якія яшчэ трэба зрабіць у гэтым кірунку.

←Институт имени Гёте в Минске отпраздновал переезд в новое здание

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика