У Беларусі плануецца ўвесці ліцэнзаванне дзейнасці ў галіне вымярэння аўдыторыі СМІ і інтэрнет‑сайтаў

Источник материала:  
28.05.2010 14:29 — Новости Общества
Акрамя таго, ліцэнзаванню будзе падлягаць дзейнасць у сферы выкарыстання атамнай энергіі і крыніц іанізуючага выпраменьвання. Пра гэта 28 мая ў Мінску на пасяджэнні Савета па развіцці прадпрымальніцтва заявіў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

Паводле яго слоў, у Адміністрацыі прэзідэнта завяршаецца праца над праектам указа аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці. «Думаю, што найбліжэйшым часам ён будзе падпісаны», — адзначыў Тур.

раектам указа прадугледжваецца адмяніць ліцэнзаванне 16 відаў дзейнасці, сем з якіх уключаюць 59 складнікаў работ і паслуг, а таксама каля 60 пазіцый па відах работ і паслуг. Плануецца таксама скараціць тэрмін ажыццяўлення працэдуры з 30 да 15 рабочых дзён і тэрмін прадаўжэння дзеяння ліцэнзій з 15 да 10 дзён.

Паводле слоў Тура, праектам указа вызначаецца вычарпальны пералік выпадкаў адмовы ад выдачы ліцэнзіі. Аптымізаваны і скарочаны пералік пэўных патрабаванняў і ўмоў да дакументаў, якія падаюцца пры звароце па выдачу ліцэнзіі. Выразна вызначаны выпадкі спынення дзеяння, анулявання ліцэнзіі.

У выніку колькасць ліцэнзаваных відаў дзейнасці скароціцца да 38, або на 32%. Акрамя таго, на 36% будзе скарочана колькасць ліцэнзаваных пазіцый па відах работ і паслуг. «Гэта дазволіць паменшыць колькасць выдачы ліцэнзій арыенціровачна на 160 тысяч, або на 60%», — заявіў Тур.


БелаПАН

←Подделка записи в трудовой книжке обернулась для директора брестского ЧТУП серьезным штрафом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика