Спецслужбы не дазволілі актывістам
28.05.2010 10:31
—
Новости Общества
Супрацоўнікі спецслужбаў не дазволілі актывістам «Моладзі БНФ» правесці 27 мая ў Мінску велапрабег памяці беларускага паэта Максіма Багдановіча.
БелаПАН
Як паведаміў актывіст маладзёжнай арганізацыі Партыі БНФ Франак Вячорка, акцыя павінна была стартаваць каля стэлы на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў. «Мы збіраліся праехаць па веладарожцы цераз горад, наведаць помнік і музей Багдановіча, аднак на пад’ездзе да стэлы нас пачалі затрымліваць супрацоўнікі спецслужбаў у цывільным, якіх было чалавек дзесяць», — сказаў Вячорка. Паводле яго слоў, былі канфіскаваны бел‑чырвона‑белы сцяг, майкі, налепкі з выявай Багдановіча, сімволіка «Моладзі БНФ».
Былі затрыманы Вячорка, Дзмітрый Пармон, Андрэй Крэчка, Антон Койпіш. Першыя два былі збіты, пры гэтым Пармону зламалі ключыцу, і ён быў дастаўлены ў 6‑ю клінічную бальніцу.Вячорка заявіў пра намер зняць пабоі і звярнуцца са скаргай на дзеянні супрацоўнікаў спецслужбаў.
БелаПАН