Алег Лукашэвіч правядзе беларусаў па чырвонай дарожцы Канаў

Источник материала:  

Алег Лукашэвіч правядзе беларусаў па чырвонай дарожцы КанаўЧарговы кінафестываль у Канах ужо ўвайшоў у гісторыю, але шмат чаго цікавага засталося за кадрам — прынамсі для беларусаў. Пазнаёміць суайчыннікаў з самымі цікавымі момантамі і зоркамі сусветнага кіно абяцае вядучы Першага канала Алег Лукашэвіч у сваім аўтарскім хранікальна-дакументальным цыкле "Эпоха".

— 29 мая мы пакажам эксклюзіўнае інтэрв'ю з уладальнікам галоўнага прыза, "Залатой пальмавай галіны", Апічатпонгам Вірасетакулам, — анансуе аўтар найбліжэйшы выпуск "Эпохі". — Таксама раскажам больш падрабязна пра новы фільм Сяргея Лазніцы "Шчасце маё", прадстаўлены ў галоўным конкурсе Канскага фестывалю. Нам удалося сустрэцца з самім рэжысёрам, дарэчы, ураджэнцам Беларусі, і беларускім акцёрам Віктарам Немцам, абмеркаваць праблемы сусветнага кінематографа з членам адборачнага камітэта фестывалю па краінах Усходняй Еўропы Жаэлем Шапронам... Карацей, паглядзець і паслухаць будзе што".

Але гэта толькі частка сабранага матэрыялу — на кінафэсце журналістам Першага канала ўдалося сустрэцца і пагутарыць з многімі зоркамі і класікамі сучаснага кіно — Вудзі Аленам, Мікітам Міхалковым, Майкам Лі, Такешы Кітана, Жульет Бінош, Алехандра Іньярыту ды іншымі, зрабіць эксклюзіўныя здымкі з канскіх прэм'ер. Спецыяльныя выпускі, прысвечаныя зоркам "Канаў 2010", выйдуць у эфір у чэрвені.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

Фота прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі.

←Александр Лукашенко: Основной мозг интернета должен быть здесь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика