Беларусбанк адправіў чарговага шчасліўчыка на чэмпіянат свету па футболе

Источник материала:  

Днямі "Беларусбанк" вызначыў пераможцу маркетынгавай гульні "Футбол без межаў з Vіsa Беларусбанка" і ўручыў дакументы на паездку на чэмпіянат свету па футболе ў Паўднёвую Афрыку Леаніду Галоўчанку з Мінска.

Гульня праходзіла з 1 сакавіка па 20 красавіка, і яе ўдзельнікам мог стаць любы ўладальнік карты Vіsa ці Vіsa Electron "Беларусбанка", які ў названы перыяд разлічыўся ў гандлёва-сэрвісных прадпрыемствах на суму 300 000 і больш беларускіх рублёў. У гульні прыняло ўдзел больш за 76 тысяч уладальнікаў пластыкавых картак з розных рэгіёнаў краіны. Гэта не першая рэкламная гульня, якую праводзіць "Беларусбанк". Раней сярод трымальнікаў картак разыгрываліся паездкі на Алімпійскія гульні ў Пекін і Ванкувер, а таксама ў французскі Дыснэйлэнд.

Увогуле ж развіццё безнаяўных плацяжоў — адзін з прыярытэтных напрамкаў у дзейнасці "Беларусбанка", расказаў першы намеснік старшыні Праўлення Сяргей Пісарык. Сярод інтарэсаў банка — рэалізацыя дзяржаўнай праграмы па скарачэнні затрат на абслугоўванне наяўных грашовых сродкаў і паскарэнне руху грашовага патоку. Банк з'яўляецца лідарам на рынку пластыкавых картак рэспублікі (яго доля па колькасці картак — 54,3 %), валодае самай развітай інфраструктурай абслугоўвання трымальнікаў картак, якая ўключае пункты выдачы наяўных грошай, банкаматы, інфакіёскі, арганізацыі гандлю і сэрвісу. Гэта 1631 пункт прыёму камунальных плацяжоў, 1604 інфакіёскі, 1920 пунктаў выдачы наяўных грошай, 957 банкаматаў. Уладальнікаў картак абслугоўваюць больш за 8400 арганізацый гандлю і сэрвісу. Пастаянна пашыраюцца і магчымасці трымальнікаў картак. Сёння пластыкавая картка дазваляе атрымаць наяўныя грошы і разлічыцца за тавары і паслугі ў арганізацыях гандлю і сэрвісу, правесці шэраг плацяжоў ва ўстановах і прыстасаваннях самаабслугоўвання банка, а таксама з дапамогай мабільнага тэлефоны (паслугі SMS-банкінг і М-банкінг). У банкаматах і інфакіёсках трымальнік карткі можа аплаціць хатні і мабільны тэлефон, паслугі інтэрнэт-правайдэраў, спадарожнікавага тэлебачання. Акрамя таго, у інфакіёску можна аплаціць камунальныя паслугі, электраэнергію, газ, ваду, паслугі аховы, пагасіць запазычанасць па крэдыце, падаткі, папоўніць рахунак, набыць білеты на аўтобус і інш.

Зараз трымальнікамі пластыкавых картак "Беларусбанка" з'яўляецца больш за 4,5 мільёна жыхароў краіны, і да канца года гэтая лічба павялічыцца да 5 мільёнаў, паведаміў Сяргей Пісарык.

Алена КРАВЕЦ.

←Александр Лукашенко: Основной мозг интернета должен быть здесь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика