Ад родных сяліб на вуліцу 7 Лістапада
27.05.2010 12:01
—
Новости Общества
Цэнтр Ліды рыхтуюць да Дажынак, людзей высяляюць з хат.
Гораду Ліда сёлета выпала пачэсная магчымасць пабудаваць у сябе новы лядовы палац, аквапарк, спарткомплекс і два футбольныя стадыёны. Але ў нагрузку дадаецца ні многа ні мала правядзенне Рэспубліканскага фестываля-ярмаркі сяла «Дажынкі-2010».
Як жыхары Ліды ўспрымаюць перабудаванне свайго горада? Што капаюць каля Лідскага Замка? І куды пераселяць жыхароў прыватных хатаў з цэнтра горада, на месцы якіх мусіць з’явіцца зона адпачынку з фантанам? Глядзіце на відэа: