Афіцыйна: Пошліны на ўвоз аўтамабіляў для фізасоб з 1 ліпеня застануцца на ранейшым узроўні
26.05.2010 12:04
—
Новости Общества
Пра гэта паведаміў сёння журналістам у Палаце прадстаўнікоў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Шпілеўскі.
БЕЛТА
«У нас падобныя пазіцыі з Казахстанам, але Расія настроена на тое, каб увесці мытныя пошліны, якія дзейнічаюць у дачыненні да юрасобаў. Мяркую, што гэтая праблема не вырашыцца з 1 ліпеня», — сказаў Аляксандр Шпілеўскі.
Такім чынам, гэтае пытанне будзе аформлена ў якасці вынятку з рэжыму адзінай мытнай тэрыторыі.
«Калі пра іншае не дамовімся», — дадаў старшыня ДМК.Акрамя таго, хутчэй за ўсё, застанецца выключэнне наконт нафты і нафтапрадуктаў, бо расійскі бок не мянче сваёй пазіцыі ў гэтым пытанні, адзначыў Шпілеўскі.
БЕЛТА