Мы лічым, што вёска жыве да той пары, пакуль існуе школа. Прыкладаў такіх шмат

Источник материала:  

Прывітанне, рэдакцыя газеты "Звязда". Звяртаюцца да вас бацькі навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі "Суднікоўская сярэдняя школа". Да нас дайшлі чуткі пра закрыццё нашай школы, у сувязі з чым 20 мая мы звярнуліся ў раённы аддзел адукацыі па тлумачэнні. Загадчык аддзела адукацыі пацвердзіла інфармацыю, што дайшла да нас.

Сёлета вырашаецца пытанне аб стварэнні аграгарадка на базе СВК "Суднікоўскі". На тэрыторыі гаспадаркі пражыве шмат маладых шматдзетных сем'яў. На сёння ў школе навучаюцца 77 вучняў. На найбліжэйшыя пяць гадоў кантынгент навучэнцаў захаваецца на такім жа ўзроўні. Калі мы знаходзімся на працы (большасць бацькоў працуе ў СВК "Суднікоўскі"), нашы дзеці бавяць вольны час у спартыўнай зале і на спортпляцоўцы, у камп'юратным класе, на школьных дыскатэках. У выпадку закрыцця школы яны будуць знаходзіцца без нагляду. Ці не прывядзе гэта да росту правапарушэнняў? Мы лічым, што вёска жыве да таго часу, пакуль існуе школа (такіх прыкладаў шмат).

Школа размешчана ў нетыпавым будынку, які патрабуе грашовых укладанняў. Нашых дзяцей плануюць перавесці вучыцца ў такую ж нетыпавую базавую школу, якая знаходзіцца за сем кіламетраў ад нашай вёскі. А чым яна лепшая? Старшакласнікаў, хутчэй за ўсё, перавядуць вучыцца ў Ракаўскую сярэднюю школу. Нас цікавіць: ці будзе арганізаваны падвоз навучэнцаў, паколькі, калі дабірацца на рэйсавым аўтобусе (адпраўленне ў 7.00), дадому яны будуць вяртацца ў 18.00. Пра які рэжым працы і адпачынку дзіцяці можа ісці гаворка? Просім вас разабрацца ў сітуацыі, што склалася. Дапамажыце нам захаваць школу.

З павагай бацькі навучэнцаў школы: ПУПКО, СІНЯК, МОЙСА, БУРАК, АЗАРЭВІЧ, СІВЕЦ і яшчэ 11 подпісаў, Валожынскі раён.

Па каментарыі да калектыўнага ліста бацькоў школьнікаў з вёскі Суднікі мы мусілі звярнуцца да загадчыка аддзела адукацыі Валожынскага райвыканкама Галіны СМАТРОВАЙ.

Суразмоўца пацвердзіла, што школа, пра якую ідзе гаворка, сапраўды месціцца ў нетыпавым будынку. У ім няма прыбіральні (выгоды на вуліцы), ёсць толькі халодная вада, адсутнічае спартыўная зала. Па сутнасці гэта звычайны дашчаны будынак, які, калі школа ўсё ж будзе зачыненая, хутчэй за ўсё, адыдзе сельвыканкаму — для размяшчэння спецыялістаў. Заняткі ў школе вядуцца цяпер у дзве змены.

Як заўважыла Галіна Вячаславаўна, укладваць грошы ў школу ў Судніках — немэтазгодна, паколькі, зыходзячы з вышэйапісанага, рана ці позна пытанне адносна яе закрыцця ўсё адно паўстане. І тым не менш канчатковага рашэння наконт далейшага лёсу Суднікоўскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы яшчэ няма. Яно павінна з'явіцца на ўзроўні райвыканкама ў канцы мая. Пакуль, наколькі мы зразумелі, ідзе прапрацоўка розных варыянтаў выйсця з сітуацыі. Так, загадчык аддзела адукацыі не пацвердзіла, што старшакласнікаў, як пішуць бацькі, перавядуць у Ракаўскую сярэднюю школу, аднак пакуль не агучыла і назву той установы адукацыі, дзе будуць вучыцца дзеці з Суднікаў. Што датычыцца падвозу дзяцей, паводле слоў Галіны Сматровай, ім не давядзецца ездзіць на рэйсавым аўтобусе. Перавозкі будуць весціся школьным аўтобусам — два рэйсы ўдзень туды і назад (асобна малодшыя і старэйшыя вучні).

←Группа "3+2" вышла в финал "Евровидения-2010"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика