Тваё, маё... Ці наша?

Источник материала:  

Наша сям'я (муж, сын і я) жыве ў аднапакаёўцы, якую мужу, яшчэ да вяселля, купілі яго бацькі. Цяпер ужо мае згодныя дапамагчы нам пабудаваць большую кватэру, але хочуць, каб яна была аформлена на мяне. Напішыце: ці зможа муж прэтэндаваць на долю ўласнасці ў той, новай кватэры?

В. К., <І>г. Маладзечна.

Згодна з арт. 23 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе, і сям'і маёмасць, нажытая мужам і жонкай у перыяд шлюбу, незалежна ад таго, на каго з іх яна набывалася або на каго ці кім з сямейнікаў унесены грашовыя сродкі, з'яўляецца іх агульнай сумеснай уласнасцю. Муж і жонка маюць роўныя правы ўладання, карыстання і распараджэння гэтай маёмасцю, калі іншае не прадугледжана шлюбным дагаворам.

Не з'яўляецца агульнай сумеснай уласнасцю мужа і жонкі, у прыватнасці, маёмасць, якая належала кожнаму з іх да шлюбу і атрымана адным з іх у дар або ў парадку атрымання ў спадчыну.

У выпадку ўзнікнення сумненняў у магчымасці прадастаўлення доказаў, якія выключаюць прыналежнасць маёмасці, набытай у перыяд шлюбу, да агульнай сумеснай уласнасці сямейнікаў, яны могуць заключыць шлюбны дагавор, у якім будзе вызначана іх сумесная маёмасць і маёмасць кожнага з іх, а таксама парадак падзелу сумеснай маёмасці ў выпадку скасавання шлюбу.

Муж і жонка могуць заключыць шлюбны дагавор у любы час і ў вызначаным імі аб'ёме пагадненняў. Шлюбны дагавор заключаецца ў пісьмовай форме і падлягае натарыяльнаму сведчанню.

Віктар САВІЦКІ.

←Группа "3+2" вышла в финал "Евровидения-2010"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика