Каб не было пажару, трэба...

Источник материала:  

Як інфармуе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, 87 адсоткаў пажараў адбываецца ў жыллёвым сектары, з іх 99 — узнікае па халатнасці саміх дамачадцаў. То кураць яны ў ложках у п'яным стане, то дзяцей пакідаюць без нагляду, то не чысцяць коміны, не рамантуюць печы і многае, многае іншае.

Не, сітуацыя, як кажуць, у нас пад кантролем: супрацоўнікі МНС рэгулярна праводзяць праверкі ў прыватных дамах, кажуць уласнікам што і да чаго, уручаюць ім інструкцыі-прапановы. І ці не ў кожнай з іх — зрабіць тое, тое і тое...

Гэта пахвальна. Аднак у змяншэнні колькасці пажараў у прыватных дамах адных гэтых "указівак" яўна мала. І вось чаму. Адзінокім пажылым людзям "прадпісваць" пачысціць комін можна з тым жа поспехам, што і заняцца балетам. У свае 70—90 гадоў, перажыўшы вайну, многія ледзьве ходзяць па роўных сцежках: не тыя ўжо рукі, не тыя ногі. Дзе ўжо тут лезці на гарышча, на дах?! У выніку ў невырашальную праблему ператвараецца нават нейкая жыццёвая драбяза, не кажучы пра замену дымахода, "прыбіванне ліста 07 на 0,5 метра доўгім краем да печы"...

Не зрабіць гэта адзінокай бабулі ды і дзядулю. Да таго ж і патрэбных жалезных лістоў нешта нідзе не прадаюць (ці я не бачыў?). Вось і напрошваецца пытанне: ці не перайсці работнікам МНС ад кантролю да канкрэтных спраў? Ці не час завесці ў кожным раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях адпаведную службу з трох—пяці, а мо і болей чалавек, якія ўхілялі б выяўленыя недахопы за кошт уладальнікаў дамоў. З пенсій, з заробку. Рабілі б і рамантавалі печы і коміны, чысцілі іх ад сажы, знаходзілі тыя неабходныя жалезныя лісты, прывозілі іх, прыбівалі...

Служба такая — гэта новыя працоўныя месцы, само сабой — матэрыялы, неабходны інструмент, кваліфікаваныя кадры, якія будуць прытрымлівацца правілаў тэхнікі бяспекі.

І, галоўнае, вопыт ёсць — у тых жа газавікоў, якія і правяраюць, і рамантуюць.

Час дыктуе мець такую службу і пажарнікам. Тады і матэрыяльныя, і, галоўнае, чалавечыя страты ад пажараў будуць меншыя.

Віктар ЛОЎГАЧ. г.п. Акцябрскі.

г.п. Акцябрскі.

←Группа "3+2" вышла в финал "Евровидения-2010"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика