Доўгі шлях дадому

Источник материала:  

Днямі ў музеі Батанічнага саду Берліна адбылася перадача паслу Беларусі ў ФРГ Андрэю Гіро кніг па біялогіі і батаніцы, якія былі вывезены з Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны.

Падчас афіцыйнай цырымоніі перадачы наш пасол ад імя беларускага боку выказаў словы ўдзячнасці кіраўніцтву Батанічнага саду за бязвыплатную перадачу літаратуры. Ён, у прыватнасці, падкрэсліў важнае сімвалічнае значэнне гэтай акцыі, якая паслужыць справе прымірэння паміж народамі Беларусі і Германіі.

Дамоў вярнулася навуковая літаратура, выдадзеная ў перыяд з 1824 па 1940 год на лацінскай, нямецкай, французскай, рускай, беларускай і ўкраінскай мовах. Калі верыць бібліятэчным штампам, гэтыя кнігі належалі ў асноўным Сельскагаспадарчай акадэміі ў горадзе Горкі.

Леанід Тугарын.

←Группа "3+2" вышла в финал "Евровидения-2010"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика