Мінгарвыканкам зацвердзіў тарыфы на паркоўку транспартных сродкаў

Источник материала:  

Мінгарвыканкам зацвердзіў тарыфы на паркоўку транспартных сродкаў у спецыяльна абсталяваных месцах. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар ДУ "Паркоўкі сталіцы" Леанід Дарашчонак.

Суразмоўца нагадаў, што з 1 студзеня 2010 года ў сталіцы адменены мясцовы збор з карыстальнікаў за паркоўку транспартных сродкаў у спецыяльна адведзеных месцах. Такое рашэнне было прынята для зніжэння падатковай нагрузкі на фізічных і юрыдычных асобаў. Выключэнне склалі ведамасныя стаянкі, на якіх спаганяецца не збор, а плата за захоўванне машыны. Напрыклад, у ГЦ "Ждановічы" або іншых буйных гандлёвых аб'ектах. Але ў сакавіку выйшаў указ № 143, які замест мясцовага збору ўвёў плату за стаянку на паркоўцы. Яе памер вызначаецца рашэннем Мінгарвыканкама.

Мінгарвыканкам зацвердзіў тарыфы на паркоўку транспартных сродкаўРашэннем гарвыканкама зацверджаны тарыфы на паркоўку ў спецыяльна абсталяваных месцах:

— паркоўка транспартнага сродку да 20 хвілін — Br1 тыс., ад 21 хвіліны да 1 гадзіны за кожную наступную гадзіну паркоўкі — Br2 тыс.;

— кругласутачная паркоўка транспартнага сродку за адну гадзіну часу з 19.00 да 9.00 — Br300;

— абанемент на месяц для паркоўкі транспартнага сродку пры рэалізацыі фізічным асобам — Br80 тыс., юрыдычным асобам — Br100 тыс.;

— пры разліку карткамі паркоўкі з фіксаваным часам 20 хвілін — Br1 тыс., 60 хвілін — Br2 тыс.

Зацверджаны таксама тарыфы пры разліку электроннымі дэбетовымі карткамі.

Паркоўка легкавых аўтамабіляў з прычэпам, мікрааўтобусаў, аўтобусаў, грузавых аўтамабіляў аплачваецца па тарыфу ў двайным памеры.

Леанід Дарашчонак падкрэсліў, што памер платы ў параўнанні з раней дзеючым не павялічыўся. У найбліжэйшыя дні пералік платных аўтапарковак будзе зацверджаны на пасяджэнні Мінгарвыканкама. Рашэнне гарадскіх уладаў уступіць у сілу пасля апублікавання ў прэсе.

←Группа "3+2" вышла в финал "Евровидения-2010"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика