Толькі кожны трэці студэнт ВНУ будзе вучыцца на бюджэце
25.05.2010 15:41
—
Новости Общества
У гэтым годзе плануецца прыняць 200 тысяч абітурыентаў у ВНУ, ССНУ і ПТВ.
КМ
Палова з іх, амаль 103 тысячы, — у вышэйшыя навучальныя ўстановы. Прычым у апошнія набор павялічыўся на 5 тысяч чалавек у параўнанні з леташнім. Гэта звязана з тым, што Міністэрства адукацыі разлічвае на павелічэнне колькасці замежных студэнтаў у нашых ВНУ, а таксама на жаданне беларусаў атрымліваць другую і трэцюю вышэйшыя адукацыі.
Толькі кожны трэці студэнт ВНУ будзе навучацца на бюджэтнаым месцы.Астатнім давядзецца плаціць. Начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінадукацыі Юрый Міксюк паведаміў, што колькасць бюджэтных месцаў сёлета павялічана на 854. Прычына гэтага — запатрабаванасць спецыялістаў па такіх профілях, як «тэхніка і тэхналогія», «архітэктура», па энергетычных спецыяльнасцях.
КМ