Лукашэнка: Мінскі раён і адпаведныя пажыўныя месцы ўзяты мной пад самы сур’ёзны кантроль

Источник материала:  
25.05.2010 14:29 — Новости Общества
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў недапушчальнасць карумпіравання размеркавання зямлі ў Мінскай вобласці. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе з актывам Мінскай вобласці, прадстаўляючы новага губернатара гэтага рэгіёну.

Найбольш карумпаванай сферай дзейнасці для сельскіх выканкамаў стала размеркаванне зямлі», — адзначыў прэзідэнт. Паводле яго слоў, гэта сведчыць аб тым, што новаму кіраўніку вобласці трэба прыняць самыя аператыўныя меры па паляпшэнні сітуацыі ў кіраўніцкім звяне.

Ну а Мінскі раён і адпаведныя пажыўныя месцы ўзяты мной пад самы сур’ёзны кантроль. Там могуць дапускацца неправамерныя дзеянні. І я прашу ўсіх кіраўнікоў мець гэта на ўвазе, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Я не супраць таго, каб будаваліся добрыя дамы за свой кошт, я гэта буду падтрымліваць.

Але ў нас жа не многа такіх месц, куды нельга лезці з будаўніцтвам, калі ўжо груба казаць. Будуйце на здароўе там, дзе можна, але не трэба займаць зямлю, якая павінна даваць хлеб, малако і мяса».

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што хоць тэрыторыя ўнутры кальцавой дарогі і з’яўляецца зонай адказнасці Мінгарвыканкама, але ён «заўсёды патрабаваў з губернатара Міншчыны адказнасці за тое, як унутры кальцавой дарогі выкарыстоўваюцца землі сельгаспрызначэння».

Прэзідэнт раскрытыкаваў Мінскую вобласць за такія негатыўныя з’явы, як кругавая парука, сямейнасць і кумаўство. Паводле яго слоў, менавіта з такіх агідных з’яў пачынаецца карупцыя. «Калі вы хочаце, каб вашы дзеці, родныя і блізкія дзесьці вас падтрымалі і прынеслі дзяржаве нейкую карысць, калі ласка — у дзяржаўную структуру, на пасаду. Няхай пакажуць сябе. Але калі тата начальнік, а дзеці займаюцца камерцыяй, як гэта было ў нас у Гродзенскай вобласці, — усё гэта заразлівы прыклад для іншых чыноўнікаў. Гэта абсалютна недапушчальна!» — падкрэсліў беларускі лідэр.


БЕЛТА

←Лукашенко берет под контроль "злачные места" Минской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика