Перакрыты канал пастаўкі амфетаміну з Санкт‑Пецярбурга ў Гомель

Источник материала:  
25.05.2010 14:20 — Новости Общества
Перакрыты канал пастаўкі амфетаміну ў Гомель, паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

23 мая прыкладна ў 16 гадзін у раёне завода «Гомсельмаш» быў затрыманы 26‑гадовы непрацуючы гамяльчанін. Напярэдадні каля аднаго з магазінаў ён збыў 25‑гадоваму непрацуючаму гамяльчаніну два пакеты з амфетамінам агульнай масай больш за 82 грамы. У гэты ж дзень Савецкім РАУС Гомеля распачата справа за незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў (арт. 328 ч. 2 Крымінальнага кодэкса).

Міліцыя ўстанавіла, што гамяльчанін прывозіў наркотыкі з Санкт‑Пецярбурга. На працягу двух месяцаў праваахоўныя органы вялі працу па раскрыцці злачынства. Акрамя прададзенага амфетаміну, у лесе на ўскраіне Гомеля былі знойдзены два пакеты з‑пад кавы, у якіх знаходзіліся 11 скруткаў з парашком агульнай вагой больш за 500 грам. Падчас рэалізацыі усёй партыі спажыўцам сума выручкі магла дасягнуць 40 тысяч даляраў ЗША.

Ва УУС дапоўнілі, што наркадылер працаваў выключна з аптавікамі, прадаваў наркотыкі наўпрост дробнымі партыямі. Удакладняецца ўсё кола асоб, з кім вёў сваю дзейнасць затрыманы. У міліцыі патлумачылі, што гамяльчанін выкарыстоўваў пры перавозцы амфетаміну пакеты з‑пад кавы, каб сабакі не маглі знюхаць наркотык.


БелаПАН

←Лукашенко раскритиковал правоохранительные органы Минщины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика