Арцём Дубскі: Зона — гэта вялізная школа

Источник материала:  
25.05.2010 09:33 — Новости Общества
Сёння раніцай з магілёўскай калоніі быў вызвалены актывіст «Маладога фронту» Арцём Дубскі. Ён адбываў гадавое пакаранне за ўхіленне ад адбыцця «хатняй хіміі».

Яшчэ ў красавіку 2008 года за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў Арцём быў асуджаны на два гады абмежавання волі.

«Наша Ніва»: Наколькі цяжка табе даўся гэты турэмны тэрмін?

Арцём Дубскі: Зона — гэта вялізная школа. Усе 10 месяцаў, што на ёй знаходзіўся, я спрабаваў нечаму вучыцца. Нешта падкрэсліваць для сябе. Спрабаваў заводзіць новыя кантакты. Цяпер я яшчэ не разумею, дзе я, што са мной. Турма змяніла маё бачанне на свет. Праўда, пакуль яшчэ не разабраўся ў лепшы, ці горшы бок.

«НН»: А як здароўе?

АД: Здароўе ў турме падарваў. Гэтым пытаннем збіраюся заняцца бліжэйшым часам. Праблемы найбольш са страўнікам. З зубамі таксама, бо ў турме няякасная вада. Са зрокам бяда. Калі садзіўся, то зрок быў -0,9, то цяпер ужо -2. Калі б там былі яшчэ якія-небудзь лекі. Медсястра, калі бярэ кроў з вены, то можа прамахнуцца пяць разоў. Усё гэта таму, што адсутнічае кантроль. Няма на каго паскардзіцца.

«НН»: А адміністрацыя калоніі як да цябе ставілася?

АД: Адміністрацыя спачатку спрабавала са мной дамовіцца, потым запалохаць. Апошнім часам імкнуліся проста мяне кантраляваць. Хаця з тымі ж міліцыянтамі за грошы можна было лёгка дамовіцца, ка яны прынеслі мабільнік для званка дадому.

«НН»: Турма табе нешта дала?

АД: Вопыт камунікавання з людзьмі, коратка і па сутнасці. У турме я набыў карысныя сувязі. І гэта не звычайныя крымінальнікі, а людзі, якія могуць і ўмеюць зарабляць грошы, дырэктары дзяржпрадпрыемстваў. Яны таксама па вызваленні гатовыя нам дапамагаць.

«НН»: Што будзеш рабіць цяпер?

АД: Спачатку трэба добра адпачнуць. Агледзіцца. Не факт, што я буду працаваць з усімі тымі людзьмі, што працаваў да гэтага. Турма змяніла маё бачанне на некаторыя пытанні.


Гутарыў Зміцер Панкавец

←Лето-2010 самым жарким не станет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика