Навучальны год ва ўсіх школах Беларусі скончыцца 31 мая, а потым — іспыты
24.05.2010
—
Новости Общества

Выпускныя экзамены пройдуць з 1 чэрвеня па 12 чэрвеня.
Нагадаем, што сёлета зменаў у плане здачы выпускных экзаменаў на ўзроўні агульнай базавай і сярэдняй адукацыі няма. Выпускнікі базавай школы здаюць чатыры абавязковыя іспыты (беларускую або рускую мовы, матэматыку — пісьмова, гісторыю Беларусі — вусна і адзін іспыт на выбар).
Выпускнікі сярэдняй школы здадуць тры іспыты.
З іх абавязковымі з’яўляюцца два пісьмовыя: па мове (беларускай або рускай — на выбар вучня) і па матэматыцы. Трэці іспыт вучні выбіраюць самастойна. Прычым выпускнікі 11‑х звычайных і штрыхкласаў школ, гімназій і ліцэяў Беларусі будуць здаваць іспыты па аднолькавых заданнях.