Журналісты сабраліся, міністры праігнаравалі

Источник материала:  
24.05.2010 13:21 — Новости Общества

Уладзімір Падгол і выдавец Сяргей Сёмуха, сын перакладчыка Васіля Сёмухі.

Афіцыйны бок прадстаўляў пасол па асаблівых даручэннях МЗС Уладзімір Шчасны.

Пасол Балгарыі Захары Радукаў.

Кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Мінску Жан-Эрык Хольцапфель і пасол Швецыі Стэфан Эрыксан.

Жан-Эрык Хольцапфель піша дыктоўку.

Дыпламаты Еўракамісіі і Балгарыі адкрылі дыпламатычную Беларускую дыктоўку.

24 мая ў вялікай зале Гістарычнага музея адбыўся чарговы этап Нацыянальнай дыктоўкі — дыпламатычны. Гэтая традыцыя зарадзілася два гады таму, з ініцыятывы тагачаснага пасла Славаччыны ў Беларусі Любаміра Рэгака.

Сёлета дыктоўкай апекавалася прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі, запрашэнні сыходзілі ад сп.Хольцапфеля. Гэта давала надзею на прысутнасць высокага рангу ўдзельнікаў з Беларусі. Запрашэнні былі накіраваныя міністру культуры Паўлу Латушку, кіраўніцтву Міністэрства замежных справаў, кіраўнікам тэлеканалаў, галоўным рэдактарам «Советской Белоруссіі» і «Звязды». Ніхто з іх не прыйшоў.

Афіцыйны бок рэпрэзентавалі пасол па асаблівых даручэннях МЗС Уладзімір Шчасны і гаспадар, дырэктар Гістарычнага музея Сяргей Вечар.

Дыктоўка праходзіла ў дзень святых Кірылы і Мятода — дзень славянскай пісьмовасці і культуры. Таму суарганізатарам выступала пасольства Балгарыі ў Беларусі. А Шчасны цытаваў «Малітвы» не толькі Купалы, але і Боцева.

У веданні беларускай мовы сярод дыпламатаў няма роўных паслу Швецыі Стэфану Эрыксану. Ад яго вучыліся прысутныя амбасадар Венгрыі Фэрэнц Контра, Ізраіля — Дані Шапіра, Балгарыі — Захары Радукаў.

Усім ім сын Васіля Сёмухі, бізнэсовец і выдавец Бібліі па-беларуску Сяргея падарыў экзэмпляры выдання. Бібліі не падпісваюць, таму перакладчык на форзацы занатаваў проста асобныя радкі з кнігі. Сам спадар Васіль прыбыць не змог, праз нядужасць, але прыслаў падарунак музею — друкарскую машынку, на якой набіраўся пераклад.

Усё гэта здымалі тэлеканалы, якія сабраліся ў поўным складзе.

А тады пачалася самое dictando, пад пільным вокам вялікіх князёў Вітаўта і Альгерда — у зале адбываецца выстава выяваў дзеячоў Вялікага Княства аўтарства розных мастакоў і скульптураў.

Як замежнік замежніку дыктаваў па-беларуску — гэта варта было чуць. Але неяк жа пісалі.

←Дизайнерская обувь от Nicholas Kirkwood

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика