Мітрапаліт Філарэт гатовы пакінуць пасаду

Источник материала:  
24.05.2010 11:16 — Новости Общества
Магчымасць падаўжэння служэння Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі будзе разгледжана сёння на пасяджэнні Святога Сінода РПЦ у Маскве. Пра гэта паведаміў архімандрыт Аляксей (Шынкевіч).

«Паводле Статуту РПЦ любы архіерэй, які дасягнуў 75‑гадовага ўзросту, абавязаны падаць на імя Патрыярха прашэнне аб сыходзе з пасады. Патрыярх, з улікам думкі Святога Сінода, мае права гэта прашэнне прыняць альбо адхіліць. Сёння гэтае пытанне будзе вырашацца на пасяджэнні Сінода», — патлумачыў айцец Аляксей.

Урачыстае пасяджэнне будзе прысвечана не толькі рабочым пытанням, але перадусім Дню тэзаімянінаў Патрыярха Кірыла, якія адзначаюцца 24 мая (Дзень святых Мяфодзія і Кірылы). Акрамя таго, сёння адзначаецца такое значнае свята праваслаўнай царквы, як Дзень Святога Духа — прастольнае свята галоўнага праваслаўнага храма Мінска (Свята‑Духава кафедральнага сабора).


БЕЛТА

←Священный Синод РПЦ решит будущее Филарета

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика