Фіны перахапілі нелегальны аўганскі трафік у Еўропу праз Беларусь

Источник материала:  
21.05.2010 19:14 — Новости Общества
Паводле фінскай паліцыі, маршрут незаконнага транспартаваньня аўганскіх мігрантаў у гэтую краіну ажыцьцяўляўся маршрутам Беларусь — Латвія — Эстонія і далей на пароме ў Фінляндыю.

Арганізатары трафіку гэтым разам — латвійскія грамадзяне. Іх арыштавалі на фінскай мяжы. Паводле іхніх словаў, трапіць кантрабандна ў ЭЗ — найвялікшая мара для прадстаўнікоў трэцяга сьвету. Тым больш калі яны ня маюць і ня могуць атрымаць шэнгенскіх візаў. У надзеі на лепшае жыцьцё мігранты зь бедных азіяцкіх краінаў, якія праз Расею трапляюць у Беларусь, гатовыя рызыкаваць сваім жыцьцём і плаціць арганізатарам і пасярэднікам вялізныя грошы.

Мяркуецца, што сярэдняя такса за адзін кантрабандны пераход мяжы з ЭЗ складае каля 10 тысячаў даляраў, паведамляюць балтыйскія СМІ.

←Александр Лукашенко подписал указ по вопросам ведения банка данных о гражданах, право на выезд которых из Беларуси временно ограничено

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика