Змяняецца парадак атрымання віз для ўезду ў Швейцарыю
Шэнгенскія візы тыпу А і С (без права працы па найме) для наведвання Швейцарыі беларусам
будуць выдавацца пасольствам Венгрыі.Аплата консульскага збору ў 60 еўра будзе ажыццяўляцца ў »Прыёрбанку» (р/с 3024011098619, код 749; атрымальнік плацяжу — пасольства Венгерскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь; прызначэнне плацяжу — консульскі збор).
Афармленне візы будзе ажыццяўляцца на працягу 15 каляндарных дзён.
Консульскі аддзел венгерскай дыпмісіі знаходзіцца ў Мінску: вул. Платонава, 1/б, тэлефон: (017)233 94 16, факс 233 94 17. Адрас у інтэрнеце: kulkepviselet.BY
Прыёмныя дні ў пасольстве: панядзелак, аўторак, чацвер; 9.00 — 12.00 (індывідуальная падача дакументаў); 14.00 — 16.00 (падача дакументаў для арганізаваных груп).
Візы тыпу D і C (з правам працы па найме) з 24 мая будуць выдавацца беларусам пасольствамі Швейцарыі ў Маскве або Кіеве.
Марына Рахлей, БелаПАН.