Суровае пакаранне? А не шкодзь!
21.05.2010
—
Новости Общества
Суд Крупскага раёна вынес свой прысуд у дачыненні да выканаўчага дырэктара мясцовай арганізацыйнай структуры "Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў".
За незаконнае паляванне, якое пацягнула нанясенне шкоды ў буйным памеры, здзейсненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, яму далі тры гады. Парушальнік павінен кампенсаваць нанесеную шкоду ў памеры больш за 3,3 мільёна рублёў. Арыштаваны аўтамабіль "Дэу" звернуты ў лік пагашэння шкоды ад злачынства.
А суд Чашніцкага раёна за незаконную здабычу рыбы аштрафаваў браканьераў: мужа і жонку — 3,5 мільёна і 2,8 мільёна рублёў са спагнаннем нанесенай шкоды ў памеры 1 610 000 рублёў.
Сяргей РАСОЛЬКА.