Крэсла ад вышывальшчыка з Барысава

Источник материала:  

Жыццялюбы

Добры дзень! Піша Вам чытачка з вёскі Замосце Калінкавіцкага раёна. У маёй любімай газеце, з якой я сябрую і выпісваю вельмі даўно, за 7 мая з'явілася прэм'ера рубрыкі "Жыццялюбы". Я з гэтай кагорты. Займаюся вышыўкай крыжыкам ужо вельмі даўно. Часта чую ў свой адрас: "а навошта яно табе, нявесткі не ацэняць тваёй працы". Але гэта такі від мастацтва, што не адпусціць, мусіць, да скону веку.

Крэсла ад вышывальшчыка з Барысава

Вельмі цікавы артыкул. Ёсць, аказваецца, яшчэ такія апантаныя, як я. Дык вось у гэтым артыкуле мы з маладой сяброўкай прачыталі, што барысаўчанін Віктар Пашкевіч змайстраваў сваёй Яфім'і Іванаўне спецыяльнае крэсла з падстаўкай для схемы. Мая сяброўка хоча для сябе нешта падобнае. Дык мы да Вас з просьбай, можа адрас яго ёсць у вас, мы б папрасілі ці чарцёж, ці хоць бы фота. Калі гэта ў Вашых сілах, дапамажыце нам.

З павагай Вашы падпісчыкі.

Ад рэдакцыі

Паважаныя Вольга Авяр'янаўна і яе сяброўка, змяшчаем фотаздымак крэсла, якое вас зацікавіла, на старонках газеты, магчыма, гэта будзе цікава і іншым чытачам-аматарам вышыўкі.

Надзея ДРЫЛА. Фота аўтара.

←Расійскі ПЭН-Цэнтр: Някляева арыштавалі праз збор подпісаў за вуліцу Быкава

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика