АБЗАЦ
Допуск непаўналетнiх у начныя клубы i на дыскатэкi ў Беларусi будзе карацца штрафам. Гэта прадугледжана законапраектам аб новых папраўках у КоАП, якi знаходзiцца на разглядзе ў парламенце, паведамiў карэспандэнту БЕЛТА дэпутат Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па заканадаўству i судова-прававых пытаннях Мiкалай Андрайчук. Згодна з гэтым артыкулам iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i юрыдычных асоб можна будзе аштрафаваць на суму ад 10 да 50 базавых велiчынь за з'яўленне ў начным клубе або на дыскатэцы асоб маладзейшых за 18 гадоў.
На сталічных вуліцах, у падземных пераходах разгарнуўся гандаль ландышамі. Вартавыя парадку рашуча спыняюць такія незаконныя дзеянні, а ў Мінскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікаюць не рваць ландышы.
Цяпер для вяртання вадзіцельскага пасведчання пасля яго адабрання за дапушчанае парушэнне Правілаў дарожнага руху (ПДР) у раённы аддзел ДАІ акрамя пашпарта або іншага дакумента, які сведчыць асобу, а таксама дакумента? які пацвярджае выкананне адміністрацыйнага спагнання, неабходна прад'явіць і медыцынскую даведку, што абазначана ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян".
Школьніца патанула ў рацэ Свір у Мядзельскім раёне. Дзяўчынка 1996 г.н. з вёскі Свір увечары 19 мая разам з малодшай сястрой папрасіліся ў маці памыць ногі ў рэчцы і цішком ўзялі з сабой купальнікі. Паводле папярэдніх звестак, старэйшую сястру аднесла хуткім цячэннем. Да ўсяго, вада ў гэты час года вельмі халодная і магчымыя спазмы сасудаў і сутаргі. Малодшая дзяўчынка пабегла дадому і паведаміла пра ўсё бацькам. На месца выехалі супрацоўнікі МНС, але выратаваць дзяўчынку не ўдалося. Яе цела дасталі з глыбіні 1,3 м, паведамляе БЕЛТА. Толькі за май у краіне ўтапілася яшчэ трое дзяцей.
Пажар у адным з бразільскіх даследчых цэнтраў знішчыў найбуйнейшую ў свеце калекцыю змей, павукоў і скарпіёнаў. У агні загінулі ўзоры каля 80 тыс. відаў насякомых і гадаў. Іх выкарыстоўвалі для распрацоўкі вакцын і супрацьяддзяў, а таксама для даследаванняў у галіне эвалюцыі відаў. Работнікі спрабавалі вынесці калекцыю з пажару, але ім гэта не ўдалося. Ніхто з супрацоўнікаў інстытута не пацярпеў.
ПОЎНЫ АБЗАЦКампазітары з Нью-Ёрку Луі Андарсан і Лу Рыд дадуць канцэрт для сабак. Ён адбудзецца 5 чэрвеня на прыступках Сіднэйскага опернага тэатра. На ідэю канцэрта сужэнцаў натхніў іх тэр'ер Лолабэль. Яны амаль 10 гадоў складалі для яго музыку. За 20 хвілін (менавіта столькі будзе працягвацца канцэрт) пара сыграе мелодыі з высокачастотных гукаў. Чалавечыя вушы нічога не пачуюць, а вось сабакі пачуюць усё. Арганізатары хочуць абгарадзіць танцпол для тых гадаванцаў, якія захочуць паскакаць. Музыкі паабяцалі граць спакойную музыку. Тым не менш усе чатырохногія слухачы павінны быць на ўсякі выпадак на ланцужках.